“Белая русь” за здаровую нацыю

jhkgАднайменную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей, правялі члены пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

          Актывісты пярвічкі пад кіраўніцтвам Людмілы Дзянісавай наведаліся ў дзіцячае аддзяленне Сенненскай ЦРБ. Маленькія хворыя атрымалі ад гасцей ласункі і фрукты, паслухалі ў іх выкананні дзіцячыя песенькі. бацькам расказалі пра дзейнасць грамадскай арганізацыі. Падбадзёрылі дзяцей і іх бацькоў клоун і казачны мя­дзведзь.

Кожнае дзіця таксама атрымала паветраны шарык і флажок з сімволікай «Белай Русі».

Ірына ГАРБАЧОВА.

 P.S. Некалькі дзён назад старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» была абрана Людміла Аніськовіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, партрэт якой сёлета змешчаны на раённай Дошцы гонару.