У госці да сенненскай Паўлінкі

DSCN2042Настаўнікі СШ №2 г.Сянно пабывалі на паказе спектакля «Паўлінка» ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску.

Для сенненцаў нядаўні візіт стаў асабліва запамінальным. У гэты дзень на галоўных падмостках краіны ў ролі Паўлінкі выступала колішняя выпускніца школы, ураджэнка Сянна, а цяпер вядучая актрыса праслаўленай купалаўскай сцэны Кацярына Алейнікава.

Яркую ігру зямлячкі сенненскія тэатралы аца­нілі шчырымі апладысментамі. Але прыемны сюр­прыз іх чакаў пасля спектакля, калі  актрыса запрасіла сенненцаў за кулісы. Настаўнікі пабывалі ў грымёрцы, пагутарылі з зямлячкай. Па прызнанні самой Кацярыны,  ведаючы, што ў зале прысутнічаюць  яе былыя настаўнікі, яна іграла з вялікім хваляваннем і адказнасцю.

На памяць пра сустрэчу з зоркай сцэны засталіся сумесныя  фотаздымкі і аўтографы.

Паездка стала магчымай дзякуючы пад­т­рымцы раённага камітэта праф­саюза работнікаў адукацыі і навукі, які ўзяў на сябе транспартныя выдаткі. Аўтобус на гэтыя мэты выдзеліла ДРБУ-146.

Наш кар.

 На здымку: удзельнікі паездкі і наша Паўлінка — Кацярына Алейнікава.