На Сенненшчыне першая дэкада кастрычніка адзначылася пажарамі

пожар10 кастрычніка згарэла лазня ў в.Полымя Беліцкага сельсавета. Агнём знішчаны будаўнічыя матэрыялы, якія захоўваліся ў пабудове. Прычына здарэння высвятляецца.

Праз два дні ў в.Маргойцы гэтага ж сельсавета гарэла адрына. Па факце пажару Сенненскім РАУС праводзіцца праверка.

Усяго з пачатку года ў  раёне адбылося 34 пажары, у агні загінулі 3 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года зафіксавана 27 пажараў і 5 чалавек загінулі.

Ірына ХАСАНАВА.