Дзеці – гэта шчасце! Ураджэнкі Сенненшчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей, атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.

На Віцебшчыне жывуць 525 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзяцей, за што яны ўзнагароджаны ордэнам. Шасцёра з іх, у тым ліку жыхарка Сянно Алена Карыба, напярэдадні Дня жанчын былі запрошаны на губернатарскі баль. Ён прайшоў у тэатры імя Якуба Коласа. На свяце прысутнічала каля 80 лепшых прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва Прыдзвіння.

  — Спачатку вельмі цёпла да прысутных звярнуўся Аляксандр Косінец, старшыня абласнога выканаўчага камітэта. Потым для нас далі канцэрт. Свята працягвалася ў рэстаране, — расказала Алена Карыба.

  Алена Ігнатаўна працуе лабарантам-радыёлагам у цэху «Сенненскі «Аршанска­га малочнага камбіната». Уся сыравіна, што пе­рапрацоў­ваецца на масла сметанковае, сухое малако, іншую прадукцыю, што праходзіць праз яе рукі. Кожны дзень даводзіцца браць па 7 проб і даследаваць іх. А яшчэ яна запаўняе некалькі журналаў, дзе рэгіструюцца вынікі іншых даследаванняў. Але нічога — спраўляецца. Хапае часу і на сям’ю. Тым больш, што трое дзяцей, як кажуць, пайшлі на свой хлеб. Толькі малодшая дачка яшчэ вучыцца ў сярэдняй спецыяльнай установе ў Оршы, сын у школе. Праўда, гэта не азначае, што мацярын­скае сэрца не хвалюецца за старэйшых. У іх сем’ях ужо падрастаюць, радуюць бабулю і дзядулю, унукі.

  — Чым можам, дапамагаем — дзеліцца мая субяседніца. — Іншы раз даво­дзіцца нялёгка матэрыяльна. У адным я ўпэўнена, дзеці — гэта шчасце.

 НА ЗДЫМКУ: Алена Карыба, шматдзетная маці.