Сенненцы могут отправляться за клюквой

ГСЗгодна з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта збіраць, закупляць журавіны сёлета можна пачынаючы з 25 жніўня.

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору ці нарыхтоўкі дзікарослых раслін, а таксама іх частак згодна з арт. 15.26 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца адказнасць — папярэджанне ці накладанне штрафу. Па словах Арцёма Міцькіна, дзяржінспектара Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, грашовае спагнанне можа дасягаць памеру  20 базавых велічынь для фізічнай асобы.