Парк імя «Спарты»

Першыя сосны, высаджаныя выхаванцамі ваенна-патрыятычнага гуртка «Спарта» каля крыніцы «Песачанка», узняліся ўгору і цяпер нагадваюць сапраўдны сасновы бор. На днях іх папоўнілі яшчэ 50 маладых саджанцаў. 28 «спартанцаў» на чале з кіраўніком гуртка Алегам Шумковым рупліва працавалі на тэрыторыі прыроднага аб’екта. Падлеткі высякалі кустоўе, збіралі смецце, саджалі дрэўцы, прыбіралі пляцоўку вакол крыніцы. «Песачанка» даўно стала аб’ектам апекі «Спарты». Праца па добраўпарадкаванні тут праводзіцца рэгулярна. Намаганнямі школьнікаў некалі закінутая крыніца пераўтвараецца ў выдатнае месца для адпачынку гараджан. Галоўнае, каб і сенненцы таксама падтрымлівалі добрую справу.

Вольга Бандарэвіч.