На расійскіх абшарах зазелянеюць багушэўскія сосны

З пачатку года  ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» ад рэалізацыі прадукцыі гадавальніка атрымала 196 млн рублёў. 637 тысяч адзінак пасадачнага матэрыялу  (сасна двухгадовая)  адпраўлена на экспарт  у Расію.

 Гаспадарка не спецыялізуецца на вырошчванні насення хваёвых для продажу. Тут збіраюцца шышкі сасны і елкі, якія потым адпраўляюцца на перапрацоўку ў  Глыбоцкі лясгас. Вернуты пасадачны матэрыял выкарыстоўваюць у багушэўскім гадавальніку. Самастойна збіраюць і вырошчваюць насенне бярозы, дуба.

 Сёлета падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» гаспадарка выдзеліла саджанцы лістоўніцы еўрапейскай багушэўскім школам, якія дзеці высадзілі вакол сваіх тэрыторый, у мясцовым парку.                                   

Ала ЯКАЎЛЕВА.