Сенненцам в лес — ни ногой
Спёка, якая працягваецца не першы дзень, прыкметна павысіла пажарную небяспеку на тарфяніках і ў лясах. У бліжэйшы час прагназуецца яе рост да чацвёртага, самага высокага, класу.
У сувязі з гэтым Сенненскім раённым выканаўчым камітэтам з 30 ліпеня і да асобнага распараджэння ўведзена забарона на наведванне грамадзянамі лясоў і тарфянікаў. Арганізацыям, якія здзяйсняюць вытворчую дзейнасць на тэрыторыях, небяспечных у пажарных адносінах, прадпісваецца няўхільнае захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі. А Багушэўскаму лясгасу, сельвыканкамам, РАНСу, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендавана ўстанавіць строгі кантроль на пажаранебяспечных тэрыторыях. Забаронена развядзенне кастроў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў.
Вінаватыя будуць прыцягвацца за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.