Сенненские леса открыты для посещений

ГСДажджы, што прайшлі апошнім часам, знізілі пажарную небяспеку ў лясах і на тарфяніках і далі падставу для прыняцця райвыканкамам распараджэння, якім адмяняецца забарона на наведванне лясоў і тарфяні­каў на тэрыторыі Сенненскага раёна з 20 жніўня.

У той жа час арганізацыям, якія займаюцца вытворчай дзейнасцю ў лясных масівах і на тарфяніках, прадпісваецца па-ранейшаму строга захоўваць патрабаванні пажарнай бяспекі. У прыватнасці, забараняецца распальваць кастры па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі.