Папаўненне з «Дружбінца» і ВДМС

IMG_9429_Жніво выйшла на фінішную прамую. Як вынік, расце колькасць камбайнераў-тысячнікаў. На гэтых днях жаданы рубеж пераадолелі яшчэ тры экіпажы.

 Ад ПП «Дружбінец» у клуб камбайнераў-тысячнікаў увайшоў сямейны экіпаж у складзе Аляксандра і Яўгена Пашкевічаў. Сёлетні поспех бацькі і сына — не першае дасягненне ў працы. Летась экіпаж таксама запісаў на свой  працоўны рахунак намалот, які перавысіў 1000 тон збожжа. Высокіх дасягненняў Аляксандр Пашкевіч дасягае, працуючы і на іншай тэхніцы, выконваючы іншыя сельгасработы, за што яго партрэт занесены на раённую Дошку гонару. Уручаючы экіпажу Падзячнае пісьмо райвыканкама, кіраўнік раёна Віктар Цапота выказаў упэўненасць, што сярод камбайнераў прадпрыемства да завяршэння жніва-2013 з’явяцца новыя «тысячнікі».
А вось у Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі яны ўжо з’явіліся. Тысячны намалот пераадолелі абодва экіпажы. Поспех да Аляксея Гарбачова і Барыса Гарнака прыйшоў, дзякуючы высокай ураджайнасці хлебных ніў. І гэта заканамерна. Як заўважыў у размове з лідарамі жніва Віктар Цапота, земляробы ВДМС з’яўляюцца для калег з іншых гаспадарак раёна прыкладам дбайных адносін да зямлі, дакладнага выканання тэхналагічных патрабаванняў, што і гарантуе высокі ўраджай.
І яшчэ адна асаблівасць сёлетняга жніва, на якую звярнуў увагу Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі: у складзе экіпажаў, якія дасягнулі тысячнага намалоту, пераважаюць маладыя людзі, што надае ўпэўненасці ў добрую перспектыву Сенненшчыны.

 Наш кар.

НА ЗДЫМКУ: з працоўнай перамогай сяімейны экіпаж Пашкевічаў
 віншуе старшыня райвыканкама Віктар Цапота.

Фота
Андрэя Мурашэвіча.