Бяспечнай дарогі ў школу

detiЗ 26 жніўня па 6 верасня на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!», паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС Аляксандр ЛАБАЦКІ.

Мерапрыемствы пройдуць  у рамках рэспубліканскага месячніка па прафілактыцы і папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года ва ўстановах адукацыі.
Па інфармацыі  АДАІ Сенненскага рАУС, сёлета на тэрыторыі раёна  ДТЗ з удзелам дзяцей зарэгістравана не было. Тым не менш, дзяржаўтаінспектары заклікаюць дарослых часцей нагадваць (асабліва ў сувязі з пачаткам навучальнага года) непаўналетнім правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, быць самім годным прыкладам для пераймання.
У перыяд правядзення Міністэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і ў адпаведнасці з п.166 і 166.9 Правілаў дарожнага руху ў светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які знаходзіцца ў руху, павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры да 2 базавых велічынь.