Яна магла стаць актрысаю…

У працоўнай кніжцы Галіны Іванаўны Высоцкай — толькі два запісы аб прыёме на працу: Пустынкаўскі  сельскі клуб і бібліятэка, раённы вузел паштовай сувязі, дзе яна добрасумленна адпрацавала 38 гадоў. На пенсію жанчына  пайшла з пасады загадчыка перасоўнага аддзялення сувязі. Тым не менш у Галіны Іванаўны – не толькі душа актрысы, але і прафесійная акторская адукацыя. Першыя ўрокі акторсткага майстэрства яна атрымала ад такіх вядомых зорак савецкага кіно як Мікалай Слічэнка (“Вяселле ў Малінаўцы”), Яўген Мацвееў (“Дарога”). Лёс распарадзіўся так, што кар’ера артысткі Высоцкай не склалася, але артыстычная душа Галіны Іванаўны ўсё ж знайшла выйсце .    

 P.S. Цалкам матэрыял чытайце ў “ГС” №53 за 7 ліпеня 2012 года.