Забруджаны меліярацыйныя каналы, рака Абалянка Сенненскага раёна не пацярпела

Нядаўна райгазета ўзнімала праблему прарыву дамбы аднаго з рэзервуараў асветленых сцёкаў (РАС) свінагадоўчага комплексу ДП «Саўгас імя Машэрава». Звярнуўшыся ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяро­ддзя, мы атрымалі каментарый.

Па даных Аршанскага між­раённага лабараторна-аналітычнага кантролю, згодна з Пратаколам іспытаў сцёкавых і паверхневых вод  №180-СПВ ад 20.07.2012 г., у ДП «Саўгас імя Машэрава» забруджаны толькі ме­лі­я­рацыйныя каналы. У межах замераў узважаныя рэчывы амаль у два разы перавышаюць норму. Утрыманне амоній-іонаў (у пераліку на азот) таксама ў дзясяткі разоў вышэйшае. Вада ж у рацэ Абалянка прызнана чыстай.

 Начальнік інжынернай групы СТК-24000 Уладзімір Салаўёў, адказны за эксплуатацыю РАСаў, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама прад’яўлена прэтэнзія гаспадарцы за нанесены ўрон прыродзе — у суме 2 110 360 рублёў.

 

Усе матэрыялы нумара чытайце ў “ГС” №64 за 14 жніўня 2012 года

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *