Жыхары Полымя і навакольных вёсак Сенненскага раёна змогуць задаць пытанні першым асобам

У чацвер, 3 мая гэтага года, на тэрыторыі Беліцкага сельсавета Сенненскага раёна будзе праведзены Дзень Савета. Ва ўсіх населеных пунктах прыём грамадзян па самых  жыццёва важных пытаннях з16.00 да 18.00 раніцы будуць весці:

Старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Уладзіміравіч Цапота, яго намеснікі, старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Мікалаевіч Вілюга, а таксама начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Па выніках прыёму ў райвыканкаме будзе выпрацаваны пратакол даручэнняў, які ўсе абгрунтаваныя запыты, просьбы і патрабаванні зафіксуе з мэтай іх станоўчай рэалізацыі.

Заклікаем усіх грамадзян сельсавета, у якіх ёсць пытанні да мясцовай улады, праявіць актыўнасць і своечасова з’явіцца ў загадзя вызначаныя месцы.