Школьнікі “азелянілі” Машканы Сенненскага раёна на 150 бяроз і 80 сосен

Заўжды клапоцяцца аб прыгажосці роднага краю машканскія школьнікі. Вясной яны высадзілі на тэрыторыі аграгарадка 150 бяроз і 80 сосен. У парадку ўтрымліваецца брацкая магіла ў в.Машканы. Вясеннія першацветы радуюць вока на школьных клумбах.

асаблівай стараннасцю працуюць на добраўпарадкаванні адзінаццаці­класнікі (на здымку), каб засталася ў роднай школе добрая памяць пра выпускнікоў 2012 года.

Дарэчы, многія школы раёна, таксама, як і Машканская, па добраўпарадкаванні тэрыторый, якое зроблена рукамі дзяцей, могуць служыць прыкладам для некаторых арганізацый і прадпрыемстваў, дзе дарослыя мала дбаюць аб прыгажосці і парадку.

Людское дзікунства

У раёне нямала робіцца па навядзенні парадку, з кожным годам прыгажэюць нашы вуліцы, паркі, скверы… На гэта трацяцца грашовыя і людскія рэсурсы. Аднак ёсць грама­дзяне, якія не прывыклі цаніць і паважаць працу іншых. Таму для іх выкінуць праз вакно пластыкавую бутэльку, пакет смецця,  іншыя бытавыя адходы ў бліжэйшыя кусты ці ў прыдарожны кювет — звычайная справа. І такія карцінкі, як гэтая, якую можна пабачыць  ля дарогі Расна-Пурплева, — не рэдкасць у самых нечаканых месцах. На фоне вясновага аксаміту чалавечая бескультурнасць выглядае дзікунствам. Ці не сорамна вам, людзі!

Фота Ірыны ГАРБАЧОВАЙ.