У Сенненским раёне загінуў трактарыст
На аўтадарозе Бікава-Стрыгі, недалёка ад вёскі Застадолле Сенненскага раёна, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.
Каля 23.00 механізатар ДП «Саўгас імя Машэрава», знаходзячыся за рулём трактара з прычэпным агрэгатам (раскідвальнікам мінеральных угнаенняў), не справіўся з кіраваннем. У выніку чаго трактар з’ехаў у кювет і перакуліўся. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў механізатар памёр на месцы.
Па дадзеным факту Следчым камітэтам па Сенненскім раёне праводзіцца праверка.
Ала ЯКАЎЛЕВА.