Прачытаць з першых вуснаў. Чытачы і пісьменнікі Сенненшчыны сустрэнуцца на свяце кнігі

Раённае свята  «Яе вялікасць кніга» пройдзе заўтра ў Сенненскім Доме культуры.

  На свята запрошана старшыня абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.

 У рамках мерапрыемства пройдуць выставы кніг, конкурс дзіцячых малюнкаў «Мой любімы казачны герой». Упершыню будзе арганізавана выстава старых цацак «Цацкі майго дзяцінства». Падрыхтаваныя музычныя нумары.

 На свята кнігі запрошаны лепшыя чытачы бібліятэк. У глядзельную залу РДК могуць таксама прыйсці ўсе жадаючыя.

Зрабі падарунак бібліятэцы

У Сенненскай ЦБС праходзіць акцыя «Падары бібліятэцы кнігу».

 Кожны жыхар раёна можа аднесці ў бібліятэку літаратуру, якую ён ужо прачытаў. Супрацоўнікі ўстаноў культуры будуць удзячны за актуальныя, пазнавальныя, цікавыя кнігі.

Чытаю я, чытай і ты!

У рамках акцыі «Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў» у арганізацыях і ўстановах райцэнтра супрацоўнікі бібліятэк праводзяць агляды кніг класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных аўтараў.

 Для дзяцей у бібліятэках раёна аб’яўлена акцыя-заклік «Чытаю я! Чытаюць усе мае сябры! Чытай і ты!»