З пачынам!Першыя ўдзельнікі раённага конкурсу прыпевак “Эх, сенненцы!”
Вясна сімвалізуе росквіт не толькі прыродных сіл, але і творчых здольнасцей. Сведчаннем таму сталі дасціпныя допісы ўдзельнікаў конкурсу прыпевак «Эх, сенненцы», што стартаваў у «раёнцы» 1 сакавіка. У рэдакцыю не перастаюць паступаць лісты і тэлефонныя званкі з розных куточкаў Сенненскай зямлі. Прыпеўкі, вершы, песні — конкурс мяркуе выйсці за вузкія рамкі палажэння. І гэта радасна, бо сведчыць пра рознабаковы і багаты талент нашых землякоў, якія імкнуцца такім чынам уславіць сваю малую радзіму. Сёння мы прапануем да ўвагі чытачоў творы нашых першых канкурсантаў. А тым, хто яшчэ раздумвае аб удзеле, нагадваем: тэксты аўтарскіх прыпевак можна даслаць на адрас рэдакцыі раённай газеты «Голас Сенненшчыны»: 211120, г.Сянно, вул.Чкалава, 4а ці на электронную скрыню rd@vitebsk.by. Не забудзьцеся ўказаць сваё імя, імя па бацьку і прозвішча, узрост, месца жыхарства, працы, вучобы, кантактны тэлефон.
І так, знаёмцеся: загадчыца Рулёўшчынскага сельскага клуба Святлана Віктараўна Саўлевіч і бібліятэкар Тамара Міхайлаўна Саўлевіч.
* * *
Як у нашым у Сянно
Ды на святы майскія
Людзі едуць адпачыць
На горы Сінайскія.
* * *
Данукалаўцы штогод
У Сянно вязуць свой мёд,
Прадаюць на кірмашы.
Хваляць людзі ад душы.
***
Зранку ў Сянно я еду.
Буду там я да абеду.
Абыду ўвесь кірмаш,
Эх, душу хватае раж…