Юныя гіды раскажуць пра Сенненшчыну на нямецкай, англійскай і нават італьянскай мовах

 На базе Сенненскай сярэдняй школы №2 прайшоў фестываль міжкультурных камунікацый сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў раёна, арганізатарам якога выступіў аддзел адукацыі Сенненскага райвыканкама. Удзел у фестывалі прынялі прадстаўнікі  18 школ.

 Мерапрыемства такога характару адбылося ўпершыню.

 Конкурсная праграма фестывалю складалася з пяці творчых работ. «Спяшайцеся рабіць дабро» — конкурс «Я — аратар», у якім трэба было прадэманстраваць узровень валодання мовай і моўнай культурай. «Беларусь: таемнае і малавядомае» — конкурс экскурсаводаў, дзе вучні павінны былі расказаць пра незвычайныя турыстычныя маршруты роднай Сенненшчыны. «Самыя прадпрымальныя і паспяховыя» — конкурс прэзентацыі газет. На «Фабрыцы зорак» былі прадстаўлены вакальныя таленты школьнікаў. А ў конкурсе міні-тэатраў «Мы — тэатралы» на сцэну выходзілі творчыя калектывы, якія паказвалі розныя інсцэніроўкі. 

Выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі работнікі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама, прадстаўнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама выкладчыкі замежнай мовы з гарадскіх і раённых школ. 

 Пры вызначэнні лепшых журы ўлічвала валоданне мовы, суадноснасць з тэмай, перакананасць і, безумоўна, эмацыянальнасць падачы матэрыялу. Пераможцамі ў намінацыі «Я — аратар» першае месца журы прысудзіла Аліне Дзеевай(СШ №1 г.Сянно), другое — Паліне Куліевай (Багушэўская СШ №2), трэцяе — Ірыне Дваравой (СШ №2 г.Сянно). У конкурсе экскурсаводаў яркімі былі выступленні Анастасіі Мяцеліца і Аляксандры Навасад (СШ №2 г.Сянно), якія раздзялілі першае месца, другое месца ў Марыны Самарынай (Ходцаўская ДССШ), трэцяе —Таццяны Наркевіч (Бе­ліцкая ДССШ). Прэзентацыю газеты лепш правялі Ксенія Васілёнак і Павел Кохан (СШ №1 г.Сянно), якім журы прысудзіла першае месца, групе  навучэнцаў Багушэўскай сярэдняй школы №2 — другое, Марыне Васілёнак і Аляксандры Бабак (СШ №2 г.Сянно) — трэцяе. Запамінальнай у конкурсе міні-тэатраў стала пастаноўка «Снежная каралева» навучэнцаў 7 і 8 класаў СШ №1 горада, за што яны і атрымалі першае месца, другое — у калектыва вучняў 5-х класаў Багушэўскай СШ №1, трэцяе месца раздзялілі навучэнцы 3 і 6 класаў Машчонскай ДССШ і калектыў навучэнцаў 9 класаў Какоўчынскай ДССШ. У конкурсе на лепшае выкананне песні на замежнай мове тройка лепшых прадстаўлена наступным чынам: першае месца ў Ніны Міхайлоўскай (Сенненская школа-інтэрнат), другое — раздзялілі паміж сабой Марыя Шубка (СШ №2 г.Сянно) і Арцём Карніцкі (Багушэўская СШ №1), трэцяе — Яна Шэгідзевіч (СШ №2 г.Сянно) і Марыя Шыбека (СШ №1 г.Сянно). Пераможцам у намінацыі «Фабрыка зорак» сярод навучэнцаў малодшай узроставай групы стаў Аляксандр Міхайлоўскі (Ульянавіцкая ДССШ).

  Правядзенне такога мерапрыемства садзейнічае ўдасканаленню арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні замежных моў. Таму ў далейшым фестываль міжкультурных камунікацый плануецца зрабіць традыцыйным.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

 На ЗДЫМКАХ: прэзентуюць газету Марына Васілёнак і Аляксандра Бабак (СШ №2 г.Сянно); журы ацэньвае выступленні; самыя маленькія ўдзельнікі фетывалю (4 кл. СШ №2 г.Сянно).

Поўнасцю матэрыял чытайце ў “Голасе Сенненшчыны” № 30, ад 17 красавіка 2012 года