Сенненскія рагулі выйшлі на палі

У раёне распачалося летне-пашавае ўтрыманне буйной рагатай жывёлы.

 У ліку першых сваіх рагуль на травяныя палеткі вывелі жывёлаводы ПУСГП «Дружбінец».                                                                                         

 Па стану на 16 мая валавая вытворчасць малака па гаспадарцы ў суткі складала  1380 тон, сярэдні удой на карову — 12,3 тоны. Добрыя вытворчыя паказчыкі маюць жывёлаводы МТФ «Розмыслава». Зладжаная і арганізаваная работа гэтага калектыву спрыяе дасягненню не толькі высокіх паказчыкаў, але і адпаведнага заробку. Тут сярэднясутачны надой на рагулю складае 16 кг малака. Статак у 100 галоў абслугоўваюць 2 аператары машыннага даення і 2 даглядчыкі-пастухі. Сярэдні заробак іх каля мільёна рублёў, а ў час «вялікага малака» перавышае адзначаную суму.

На здымку: адна з лепшых аператараў машыннага даення кароў ПУСГП «Дружбінец», якая працуе на МТФ «Розмыслава», Вольга Янчук.