Агульнымі намаганнямі на добраўпарадкаванне вёсак
За асобнымі населенымі пунктамі Нямойтаўскага сельсавета для іх добраўпарадкавання замацаваны мясцовыя і раённыя арганізацыі, установы. Напрыклад, за вёскай Нямойта — участак ЖКГ, Нямойтаўскі выканкам, Сукрэмна — дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 г.Сянно, Расна — Нямойтаўскі выканкам, Розмыслава — мясцовая ДАСДС-Ш, Ракаў Засценак — раённы ваенны камісарыят.
Агульнымі намаганнямі ў цэнтры ПУСГП «Дружбінец» пабелены дрэвы, ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі, прыведзены ў парадак кветнікі ля адміністрацыйнага будынка. Работнікі гарадской школы добра папрацавалі на выдаленні кустоўя, уборцы смецця ўздоўж дарогі па вёсцы. Дзякуючы намаганням членаў сельскага выканкама больш прывабны выгляд набыў парк у Расна. ваенныя высеклі кустоўе пры ўездзе ў населены пункт, сабралі смецце ўздоўж дарогі і многае іншае