На кірмаш у Сянно

У суботу, 20 кастрычніка, у горадзе Сянно адбу­дзецца восеньскі кірмаш. Пачатак работы а палове дзевятай гадзіны раніцы.

 Сваю прадукцыю прадставяць гандлёвыя прадпрыемствы Віцебска, Оршы, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, Сенненскае райспажыўтаварыства, сялянска-фермерскія  гаспадаркі, раённы аддзел адукацыі, камунальнае ўнітарнае прадпрыемтсва бытавога абслугоўвання «Прэстыж», прамысловыя прадпрыемствы раёна і іншыя.

 У мінулую суботу кірмашы адбыліся ў гарадскім пасёлку Багушэўск, у аграгарадках «Машканы», «Ходцы».