Калі спантаннае стане пастаянным?

Малако гатунку «экстра» ў лістападзе ўжо прадавалі сем гаспадарак раёна. У агульным аб’ёме  рэалізаванай прадукцыі яно склала амаль чвэрць. Яшчэ 61,7% — гэта  малако вышэйшага гатунку.

 На першы погляд, даволі аптымістычныя паказчыкі. Калі не ведаць, што ў  КУСП «Саўгас імя П.М.Машэрава» «экстру» атрымліваюць толькі на новым комплексе. А ў РУП «Дружбінец» малако найвышэйшай якасці складае 28,3%. Нагадаю, згодна з патрабаваннямі аблсельгасхарчу, такі паказчык павінен дасягаць не менш 40% ад агульнага аб’ёму  рэалізаванай прадукцыі.

 Каб дасягнуць жадаемага выніку, патрэбна мэтанакіраваная работа спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны. Калі яе няма, то «экстру» атрымліваюць толькі спантанна, як гэта здарылася ў СВК «Белая Ліпа». У СВК «Бяленева» ёсць спецыялісты высокай кваліфікацыі, неабходнае абсталяванне, лабараторыя, аснашчаная дакладным інструментарыем, каб прадаваць малако найвышэйшай якасці. Няма волі, разумення важнасці зрабіць такі крок хаця б таму, што гэта азначае пераход да вытворчасці на якасна новых тэхналагічных параметрах. Такі падыход характэрны і для кіраўніцтва іншых гаспа дарак, дзе маюцца неабходныя ўмовы для атрымання «экстры».

 У гэтым сэнсе паказальнай з’яўляецца работа праўлення СВК «Кругляны». З вясны бягучага года ад вытворчасці малака першага і другога гатункаў тут «узняліся» да вышэйшага. У пачатку снежня, па неафіцыйнай інфармацыі, сталі прадаваць малако гатунку «экстра».

 На якасць і колькасць малака сур’ёзна ўплывае такі паказчык, як тлустасць. Дык вось, нават зімой, калі ён заўжды намнога вышэй, чым летам, да базіснай тлустасці  «не дацягваюць» СВК «Пурплева» і КУСГП «Полымя».

Л.Іўеў.