У міні-футболе — трэція, у футболе — пятыя.

Спаборніцтвы ў Круглым

Сенненскія спартсмены вярнуліся з г.п. Круглае (Магі­лёўская вобласць). Там у пачатку месяца праходзіў міжнародны мемарыял памяці загінуўшых воінаў-афганцаў Кругляншчыны. Удзел у ім прынялі 6 каманд з Віцебскай і Магілеўскай абласцей.

 У спаборніцтвах па міні-футболе і валейболе нашы аказаліся на 3-м ганаровым месцы. У шашках занялі чацвёртае агульнакаманднае. Праўда, у асабістым залі­ку, на другой дошцы, Віктар Балотнік стаў пераможцам, але ў тройку прызёраў каманда не выйшла. 

У шахматах сенненцы паказалі сябе лепш. У асабістым першынстве Пётр Камандышка стаў 3-м, Аркадзь Алейнікаў — 2-м, што і дапамагло заняць 3-е агульнакаманд­нае месца.  

 На пятым

 Сенненскія футбалісты прынялі ўдзел у міжнародным 25-м турніры па міні-футболе, прысвечаным памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які праходзіў у г.п.Руба. З 8 каманд нашы апынуліся на 5-м месцы.

    Кацярына КАРПОВІЧ.