Віншаванні з Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

У сапраўднага селяніна-гаспадара паміж буднямі і святамі практычна няма ніякага  адрознення. У любы дзень зямля павінна быць апрацавана, сельгаскультуры — своечасова пасеяны, дагледжаны, убраны, каровы напоены,накормлены, падоены… І як толькі адно звяно выпадае з гэтага ланцужка, пачынае пакутаваць уся справа. Таму працу сельскага працаўніка цяжка пераацаніць, бо  ад вынікаў, дасягнутых  хлебаробамі, жывёлаводамі, механізатарамі, спецыялістамі, людзьмі іншых  прафесій, у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні. І сёння з самай шчырай павагай і цеплынёй хочацца выказаць глыбокую ўдзячнасць цудоўным працаўнікам сельскай гаспадаркі: дзякуй вам за ваш уклад у развіццё раёна, за вернасць роднай зямлі і сялянскаму абавязку.

 Асаблівая ўвага да сялянскай працы — даўняя добрая традыцыя. Менавіта таму сельская гаспадарка знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі кіраўніцтва рэспублікі і раёна. Сур’ёзная дзяржаўная падтрымка побач з уласцівай земляробам  беражлівасцю да зямлі, узрастаючай культурайземляробства і жывёлагадоўлі дазваляюць паляпшаць стан аграпрамысловага комплексу.

 Радуе імкненне працаўнікоў вёскі памнажаць свае дасягненні. Сёння ўжо ідзе работа над рэалізацыяй праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады, якая неўзабаве будзе зацверджана сесіяй раённага Савета дэпутатаў. Яна таксама носіць сацыяльна накіраваны характар. Будзем лепш працаваць, будзем лепш жыць. Хочацца выказаць упэўненасць, што ўвага дзяржавы да клопатаў і праблем вёскі знойдзе гарачы водгук у новых працоўных дасягненнях. Гэтаму будзе садзейнічаць спалучэнне найноўшых тэхналогій і перадавога вопыту з багатымі традыцыямі, якія мае наша сялянства.

 Калектыў рэдакцыі таксама далучаецца да віншаванняў віноўнікаў урачыстасцей з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. І зычыць здароўя, бадзёрасці і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі. Будзе багатая дзяржава, будзем багатыя і мы.

З прафесійным святам!

Прафесійнае свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці агра­прамысловага комплексу — не выпадкова прыпадае на глыбокую восень. Да гэтай пары ўсё сабрана і ссыпана ў засекі з палёў. Грамадскае пагалоўе жывёлы пераведзена на зімовае стойлавае ўтрыманне. Падведзены вынікі работы ў раслінаводстве і папярэднія — у жывёлагадоўлі. Гэта значыць з’явілася нагода для святкавання. І няхай прагнозны паказчык па валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі застаўся недасягнутым, станоўчая дынаміка развіцця ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці захавалася, дзякуючы вашай напружанай працы, паважаныя работнікі палёў і ферм. І каб не капрызы надвор’я, АПК раёна меў бы значна лепшыя вынікі.

 Наперадзе новая пяцігодка, наперадзе  новыя задачы, што будуць вызначаны на ІV Усебеларускім народнымсходзе, наперадзе новыя планы і  прагнозы,  важнейшая палітычная кампанія — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хочацца спадзявацца, што сенненцы правільна зарыентуюцца ў выбары кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду і прагаласуюць за далейшае працвітанне нашай незалежнай дзяржавы.

 Жадаю ад сябе асабіста і ад імя членаў райвыканкама ўсім працаўнікам АПК Сенненшчыны здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а  таксама паспяховай працы на карысць сябе, сваёй сям’і, грамадства. Са святам вас, працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны! Няхай лепшыя здабыткі ветэранаў стануць для вас  кропкай  адліку  ў дасягненні новых вышынь.

Эдуард Герасіменка,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

 

Уважаемые работники сельского хозяйства 

и перерабатывающей промышленности 

агропромышленного комплекса Сенненщины!

 От имени районного Совета депутатов примите сердечные поздравления с профессиональным праздником!

 Всем нам близки и понятны заботы людей, которые своим нелегким трудом обеспечивают страну продовольствием, способствуют росту ее экономического потенциала. Поэтому День работников сельского хозяйства  и перерабатывающей промышленности  агропромышленного комплекса является нашим общим праздником.

 Уверены, что ваш профессиональный опыт, добросовестное отношению к своему делу, трудолюбие, чувство долга и любви к родной земле послужат успешному выполнению стоящих перед нами задач.

 В этот день выражаем признательность труженикам села, работникам перерабатывающей промышленности, руководителям  и специалистам агропромышленного комплекса за ваш нелегкий труд.

 От всей души желаем вам крепкого  здоровья,  счастья,  благополучия и  успехов в труде!

Районный Совет депутатов.

 

 

Здароўя і бадзёрасці на доўгія гады

 Паважаныя работнікі  сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды  прафесійнага свята. Сельская гаспадарка — гэта цэх пад адкрытым небам. Чалавек пакуль не навучыўся супрацьстаяць анамальным з’явам  прыроды. Таму рэзультаты працы хлебароба, жывёлавода залежаць ад яе капрызаў. Затое селянін сваёй  самаадданай працай навучыўся максімальна змякчаць уплыў знешніх фактараў на ўрадлівасць зямлі, прадуктыўнасць жывёлы. І гэта з’яўляецца асновай для стварэння харчовай бяспекі краіны.

 Сёння  асаблівыя словы прызнання мы адрасуем механізатарам, камбайнерам, шафёрам, працаўнікам ферм, а таксама ветэранам вытворчасці, якія з любой складанай жыццёвай сітуацыі выходзілі і выходзяць з высакароднасцю, захоўваючы стойкасць духу. Толькі надзея і аптымізм робяць ваша жыццё больш светлым і радасным.

 Заставайцеся такімі заўсёды! Бязмежнага вам асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці і дзецях, утульнасці і цеплыні ў дамах і сем’ях,

здароўя і бадзёрасці на доўгія-доўгія гады.

   Упраўленне сельскай гаспадаркі

   райвыканкама і райкам 

   прафсаюза работнікаў АПК.