Хто не працуе, той плаціць.«Пісьмы шчасця» ад падаткавікоў у бліжэйшы час атрымаюць непрацуючыя жыхары Сенненскага раёна

dekret-678x344Як патлумачыў Аляксей Станкевіч, начальнік інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне, на першым этапе плануецца разаслаць 315 паведамленняў аб неабходнасці заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, названы ў народзе «падаткам на дармаедства».

Нагадаем, 2 красавіка 2015 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», згодна з якім грамадзяне краіны, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні бюджэту 183 каляндарных дня, г.зн. не плацяць падаткі ў бюджэт, абавязаны заплаціць падатак у памеры 20 базавых велічынь. У дадзеным выпадку, для разліку бярэцца памер базавай велічыні за 2015 год ці 180 000 (недамінаваных) рублёў.

Для грамадзян, якія да 31 мая 2016 года паспелі самастойна паведаміць у падатковы орган аб тым, што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, законам прадугледжваецца 10% зніжка на аплату. Такіх добраахвотнікаў, па інфармацыі падатковай інспекцыі, у нашым раёне знайшлося ажно тры чалавекі. Агульная сума збору, прад’яўленая ім  да апплаты, склала 9 млн 720 тысяч недамінаваных рублёў.

— У цяперашні час падатковымі органамі працягваецца работа па фарміраванні базы даных плацельшчыкаў збору,- распавёў Аляксей Станкевіч.

На дадзены момант у спісе знаходзяцца каля 2000 чалавек. Але, як падкрэсліў начальнік сенненскіх падаткавікоў, гэтыя звесткі папярэднія і падлягаюць дадатковай праверцы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.