Аграномы Сенненшчыны вучыліся камбайнёрскай справе

Да жніва рыхтуюцца не толькі яго непасрэдныя ўдзельнікі. Перад пачаткам галоўных работ года семінарнараду правялі спецыялісты агранамічнай службы раёна. Падчас яе дырэктар Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыіВалерый Кучко расказаў пра асаблівасці рэгуліроўкі зернеўборачных камбайнаў айчыннай вытворчасці.

 

Даступна і папулярна

 Інжынер па адукацыі аб складанай тэхніцы гаварыў даступна. Рэальнасць такая, што ім даводзіцца не толькі кантраляваць якасць работы камбайнаў. Нярэдка аграномы дапамагаюць механізатарам весці рэгуліроўку машын перад выездам у поле, непасрэдна ў полі, калі выяўляюцца значныя страты зерня пры ўборцы.

 Зрэшты, Валерый Кучко быў шчырым: «Нічога новага я вам не скажу. Чытайце тэхнічны пашпарт, інструкцыю па рэгуліроўцы. І кантралюйце работу механізатараў.» Асаблівую ўвагу Валерый Уладзіміравіч раіў звяртаць на герметызацыю камбайнаў, рэкамендаваў выкарыстоўваць для гэтага ці спецыяльныя пасы, ці герметык. Але не мантажную будаўнічую пену, якая не валодае неабходнымі эластычнымі ўласцівасцямі і пачынае праз дзень-два крышыцца.

 Рэгуліроўку камбайнаў трэба праводзіць у залежнасці ад спеласці культуры, стану пасеваў. Важна давесці камбайнерам, што тым самым можна зменшыць страты зерня, павялічыць намалот, а значыць і заробкі. І гэтым павінны займацца не толькі аграномы. Яшчэ ў большай меры эканамічныя тэрміны  — зброя эканамістаў, ідэолагаў. Тым больш, што ў даным выпадку інтарэсы гаспадарак,  наймальнікаў і наёмных работнікаў супадаюць.

ЗАЛОГ ВЫСОКАГА ЎРАДЖАЮ

 Ішла размова на семінары і пра спецыфічныя тэхналагічныя праблемы сёлетнега жніва. Алег Кісель, які нядаўна ўзначаліў раённую інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, нагадаў калегам аб праблемах, што мелі летась гаспадаркі раёна з насенным матэрыялам. «Набывайце эліту, сейце насенне не ніжэй першага гатунку. У гэтым залог высокага ўраджаю.»

 Каб мець запас устойлівасці, план засыпкі насення сёлета павялічаны ў параўнанні з леташнім удвая. Дабіцца пастаўленай мэты будзе няпроста. Сушыльная гаспадарка ў большасці вытворцаў зерня маральна і фізічна састарэла. Напачатку жніва зернесушыльныя, ачышчальныя комплексы не былі падрыхтаваны да работы  ў многіх гаспадарках раёна. «Рыхтаваць зерне трэба на напольных сушылках,  — рэкамендавала Антаніна Сунцеева. — У ААТ «Літусава» кожны год так робяць» .

 Кіраўнік агранамічнай службы раёна прааналізавала вынікі ўборкі азімага рапсу. На жаль, жадаемага ўраджаю на Сенненшчыне не атрымалі. На думку Антаніны Сунцеевай, па прычыне недастатковага ўнясення азотных угнаенняў, слабай работы з фунгіцыдамі, непрадуманага размяшчэння культуры. Свае вывады яна падмацавала канкрэтнымі прыкладамі.

                                                                       Справы надзённыя

 Жніву пакуль спрыяе надвор’е. «У першую чаргу ўбірайце высокаўраджайныя ўчасткі, палегліцу. Пакуль яшчэ зерне не асыпаецца і на пасевах мала пустазелля», — аргументавала  Антаніна Сунцеева  свае патрабаванні .

 Сярод іншых установак, што прагучалі на семінары вылучаецца патрабаванне аб неадкладнай уборцы саломы, лушчэнні рапсавай сцярні, падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур. Уборка ўраджаю 2012 года, як заявіў на селектарнай нарадзе старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, павінна завершыцца да 25 жніўня, азімы рапс пасеяны — да 15 жніўня, азімая пшаніца — да 10 верасня з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў, унясеннем усяго комплексу ўгнаенняў і сродкаў аховы.

Аляксандр ЛАЗЮК.

На здымку: кансультуе Валерый Кучко.