Отпразднуем Победу вместе! Программа праздничных мероприятий в г. Сенно и г.п. Богушевск

9 Мая, у Дзень Перамогі, святочныя ўрачыстасці ў Сянно пачнуцца ў 10.00 з мітынгу, які пройдзе на цэнтральнай плошчы горада.. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, вучні школ, кіраўніцтва раёна. Будуць ускладзены кветкі, рытуальныя вянкі да ўсіх помнікаў і абеліскаў райцэнтра.

  У праграме свята таксама канцэртна-тэматычная праграма «Пісьмы з фронту», канцэрт навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў раёна, сенненскай школы-інтэрната і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Праўнукі вайны». Будуць працаваць тэатралізаваныя пляцоўкі «Салдацкі прывал», «Мы— перамаглі!», «Ветэранам другой сусветнай».Акцыі «Дзякуй за Перамогу», «Мы — перамаглі!» правядуць члены піянерскай арганізацыі і члены БРСМ, якія павяжуць усім, хто прыйдзе на плошчу, чырвона-зялёныя стужкі. Будзе працаваць выстаўка-продаж вырабаў дзіцячай творчасці. Аматары спорту правядуць легкаатлетычную эстафету па вуліцах райцэнтра, а па маршруце Сянно — Купаваць — Сянно будзе арганізаваны велапрабег. Завершыцца  дзень эстрадна-танцавальнай праграмай «Квітнеючы май» і святочным феерверкам.

 У Багушэўску мітынг адбудзецца ў 10. 00 на плошчы перад адміністрацыйным будынкам сельскага і пасялковага Саветаў.  Працягне дзённую праграму святочны канцэрт Багушэскага Дома культуры. А ў 11.00 усіх балельшчыкаў чакаюць на стадыёне багушэўскай сярэдняй школы №1. Аматарскія футбольныя каманды ўстаноў і прадпрыемстваў гарпасёлка пазмагаюцца за Кубак Багушэўска.