Супрацоўнікі Сенненскага РАНС выявілі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі на шэрагу зернятокаў

24.07 004Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць папераджальныя праверкі супрацьпажарнай гатоўнасці зернятокаў і збожжаўборачнай тэхнікі. У адным з рэйдаў пабывала і карэспандэнт раённай газеты.

Першай гаспадаркай, у якую наведаліся правяраючыя, было ААТ «Студзёнка». Гэта акцыянернае таварыства штогод адрозніваецца добрай супрацьпажарнай падрыхтоўкай да ўборачнай кампаніі. Не стала выключэннем і сёлетняе жніво, у час якога тут праводзіцца пэўная работа па забеспячэнні мер пажарнай бяспекі, падтрымліваецца супрацьпажарны рэжым: ёсць першасныя сродкі тушэння агню, на тэрыторыі зернятоку наве­дзены парадак і г.д.

А вось у зерневай гаспадарцы ААТ «Сінягорскае» на момант праверкі першасныя сродкі пажаратушэння адсутнічалі. Не было і шкляных плафонаў на электралямпачках.

Камбайны акцыянернага таварыства былі аснашчаны першаснымі сродкамі барацьбы з агнём, аднак працавалі ў полі без суправаджэння тэхнікі, прыстасаванай для пажаратушэння.

Найбольш сумная карціна назіралася ў ААТ «Белая Ліпа». Тэрыторыя вакол зернесушылкі  была не абкошана. На аб’екце адсутнічалі першасныя сродкі тушэння пажару. Каля генератара сушылкі, на якой праходзіла дапрацоўку насенне купкоўкі (ежа) не мелася ні вогнетушыцеля, ні першасных сродкаў тушэння. А тэрыторыя вакол не была прыбрана ад лёгкаўзгаральных матэрыялаў. Ёмістасць для вады аказалася пустой і не прыстасаванай для забору вады.

На насеннай лініі сушылкі адгалінавальныя каробкі электраправодкі былі не закрыты крышкамі, а электралямпачкі — плафонамі. На тэрыторыі адсут­нічалі спецыяльна абсталяванае месца для курэння і супрацьпажарны шчыт.

Чаго чакаюць парушальнікі правілаў супрацьпажарнай бяспекі?.. Агонь, які, не дай Бог, выйдзе з-пад кантролю, чакаць не будзе.

 Таццяна Буракова.

 

На здымку: інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненска

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *