В хозяйствах Сенненщины идут последние приготовления к уборочной кампании

ГС  На думку спецыялістаў агранамічнай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама зернеўборачныя камбайны на палеткі, занятыя азімым рапсам, выйдуць праз 10-15 дзён у залежнасці ад надвор’я.

У грамадскіх  сельгасарганізацыях да жніва  рыхтуюць 102 камбайны.  Большасць машын ужо рамантуюцца. На дапрацоўцы зерня збожжа і маслічных культур будзе выкарыстоўвацца 34 зернесушыльныя комплексы, 13 з якіх гатовы прыняць зерне новага ўраджаю хоць зараз. Для тых сушылак, што працуюць на мясцовых відах паліва, лясгас выдзяляе 1500 кубічных метраў дроў, прапануе ўчасткі лесу для саманарыхтоўкі.