Узнагароды ад абкама прафсаюза

jiljПа выніках абласнога спаборніцтва ў вытворчасці малака Людміла Глінская, аператар машыннага даення МТФ «Камуна» прыватнага ўнітарнага сельгас­ прадпрыемства «Дружбінец», у лютым заняла другое месца.

На гэтых днях старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анатоль Кучынскі ўручыў ёй у прысутнасці калег па працы і кіраўніцтва гаспадаркі Падзячнасць і грашовую прэмію абласнога камітэта прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. Гэта не першая працоўная перамога жывёлаводкі. Людміла Глінская неаднаразова ўваходзіла ў лік лепшых аператараў машыннага даення не толькі Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі.

Наш кар.

 НА ЗДЫМКУ: Людміла Глінская і Леанід Кучынскі.