Моладзь Сенненшчыны заклікаюць дапамагчы ветэранам

  Апошні снегапад  пры­­­нес шмат клопатаў людзям. Па ін­фармацыі метэа­станцыі г. Сян­но за суткі 17 студзеня выпала дэкадная норма ападкаў.

 Асабліва нялёгка старым, якія жывуць ва ўласных хатах, дзе няма камунальных зручнасцей. Прынесці вады, дроў для людзей стала праблемай. Добра, калі побач родныя. А калі яны жывуць у іншым населеным пункце? РК «БРСМ», раённы савет піянерскай арганізацыі звярнуліся да сяброў  мола­дзевых арганізацый з зак­лікам прыйсці на дапамогу адзінокім ветэранам. І не забываць рабіць гэта ў наступныя дні, бо снегапады яшчэ могуць вярнуцца.

 Да праблем састарэлых больш уважлівым варта быць і суседзям. Усе мы, рана  ці позна, будзем мець патрэбу ў дапамозе.