Моладзь Сенненшчыны заклікаюць дапамагчы ветэранам
Апошні снегапад прынес шмат клопатаў людзям. Па інфармацыі метэастанцыі г. Сянно за суткі 17 студзеня выпала дэкадная норма ападкаў.
Асабліва нялёгка старым, якія жывуць ва ўласных хатах, дзе няма камунальных зручнасцей. Прынесці вады, дроў для людзей стала праблемай. Добра, калі побач родныя. А калі яны жывуць у іншым населеным пункце? РК «БРСМ», раённы савет піянерскай арганізацыі звярнуліся да сяброў моладзевых арганізацый з заклікам прыйсці на дапамогу адзінокім ветэранам. І не забываць рабіць гэта ў наступныя дні, бо снегапады яшчэ могуць вярнуцца.
Да праблем састарэлых больш уважлівым варта быць і суседзям. Усе мы, рана ці позна, будзем мець патрэбу ў дапамозе.