На расійскіх абшарах зазелянеюць багушэўскія сосны
З пачатку года ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» ад рэалізацыі прадукцыі гадавальніка атрымала 196 млн рублёў. 637 тысяч адзінак пасадачнага матэрыялу (сасна двухгадовая) адпраўлена на экспарт у Расію.
Гаспадарка не спецыялізуецца на вырошчванні насення хваёвых для продажу. Тут збіраюцца шышкі сасны і елкі, якія потым адпраўляюцца на перапрацоўку ў Глыбоцкі лясгас. Вернуты пасадачны матэрыял выкарыстоўваюць у багушэўскім гадавальніку. Самастойна збіраюць і вырошчваюць насенне бярозы, дуба.
Сёлета падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» гаспадарка выдзеліла саджанцы лістоўніцы еўрапейскай багушэўскім школам, якія дзеці высадзілі вакол сваіх тэрыторый, у мясцовым парку.
Ала ЯКАЎЛЕВА.