Сенненскія настаўнікі праспявалі на “10”

У шосты раз прайшоў у раёне фестываль работнікаў сістэмы адукацыі «Песня застаецца з чалавекам».

У гэтым годзе ўпершыню быў праведзены конкурс на лепшае мультымедыйнае суправаджэнне музыкальнага нумара. У праграме фестывалю прынялі ўдзел 20 устаноў адукацыі. Па-за намінацыямі выступілі 5 харавых калектываў.

Па выніках галасавання быў уручаны прыз глядацкіх сімпатый. Яго атрымала прадстаўніца Машканскай школы Ірына Ігнатава. Журы вызначыла пераможцаў у кожнай намінацыі. Тыя выканаўцы, якія набралі сярэдні бал «10», атрымалі грашовыя прэміі Сенненскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Таццяна Буракова.