У Сянно “прагрымела” “Зарніца – 2012”

У Парку 40-годдзя Перамогі райцэнтра адбылася ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», прысвечаная 570-годдзю г.Сянно. Сёмы раз 16 каманд агульнаадукацыйных школ раёна, дзеці і падлеткі, члены ГА «БРСМ» і ГА «БРПА», мелі магчымасць паспаборнічаць паміж сабой. Кіраўніцтвам і арганізацыяй мерапрыемства займаліся аддзелы адукацыі, па справах моладзі, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама  і РК ГА «БРСМ».

«Зарніца» складалася з некалькіх конкурсаў: строю і песні, марш-кідок з перашкодамі (транспарціроўка пацярпелага, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, пераправа па бервяне, «мышалоўка», «кочкі», фарсіраванне броду), «Старонкі гісторыі Сенненскага раёна», на лепшы «баявы лісток» «Зарнічные будні» і мастацкай сама­дзейнасці. Акрамя таго, удзель­нікі гульні спаборнічалі па медыка-санітарнай падрыхтоўцы.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Падрабязнасці  чытайце ў “Голасе Сенненшчыны” №37, ад  12 мая 2012 года.