Читатели Сенненской «районки» посвятили стихи любимой газете

Посвящается районной газете 

 Живем мы в бурный век

                                                 нюансов и проблем,

И новости со скоростью стрелы

                                                  распространяются.

Держать нас в курсе

                                                    наболевших тем

Сотрудники «районки» умудряются.

 Газета нужная  —

                               в ней наша жизнь бурлит.

В ней, словно в зеркале,

                                               отражены проблемы.

Успех, провалы, критика, почёт —

      газетой освещены любые темы.

 Наш «Голос…» каждый должен

                                                                                слышать.

Газета — для людей и про людей.

Редакции хочу я пожелать

Побольше новых творческих идей!

Снежана Метелица.

З “раёнкай” па жыцці

Калектыў раённай газеты «Голас Сенненшчыны» на днях адзначыў прафесійнае свята — Дзень друку.  На працягу не аднаго дзясяцігоддзя (дарэчы, у 2013-ым «раёнка» святкуе 95-гадовы юбілей) вы, паважаныя чытачы, заставаліся разам з намі, нягледзячы на зменлівасць часу і эканамічныя цяжкасці. За гэта мы, супрацоўнікі рэдакцыі, вам шчыра ўдзячныя.

 Нам, журналістам, не абыякавы меркаванні чытачоў наконт выдання. А таму напярэдадні свята карэспандэнты «раёнкі» выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца, што падабаецца і што хацелі б бачыць на старонках раённай газеты сенненцы.

 Свае  думкі, слушныя прапановы выказвайце таксама і на нашым сайце www.senno.by.

Юлія, маладая мама:   

— Мяне, як ужо двойчы маму, цікавяць матэрыялы на дзіцячую тэму. Самае простае: як сабраць дзіця ў садок ці школу, на якія медыцынскія паслугі маюць права маладыя матулі, чым карміць і як выхоўваць сваіх дачок і сыночкаў.

 

 

Ірына Булаткіна, выкладчык Сенненскай ДШМ:

«Голас Сенненшчыны» выпісваю ужо 20 гадоў. У апошні час газета паменшала ў аб’ёме, што мне не зусім падабаецца. Акрамя таго, шматлікія табліцы, афіцыйныя дакументы займаюць і тое невялікае месца, што засталося. Разумею, без гэтага нельга. (Мы, у сваю чаргу, парадавалі нашу субяседніцу тым, што выданне ў хуткім часе пашырыць свой фармат). А ў цэлым, газета добрая. З асабістых пажаданняў — часцей друкуйце карысныя парады, рэцэпты, крыжаванкі. Мне, напрыклад, вельмі даспадобы крыжаванкі ад Уладзіміра Дземчанкі.

Валянціна Вярбіцкая, прадавец магазіна «Мэбля»:

— Выпісваю  раённую газету колькі сябе памятаю. Падабаецца літаральна ўсё: праглядваю і рэкламу, і віншаванні — такія шчырыя, цёплыя словы вы падбіраеце для кожнага юбіляра. Пра людзей пішыце хораша. Фотаздымкі цудоўныя. Чаго б хацелася мне як чытачу яшчэ? Здаецца, усяго хапае.

Арцём Хадасевіч, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

—  У раёне я чалавек новы. Жыву і працую тут усяго некалькі месяцаў. А таму раённую газету пакуль што не выпісваю, але заўсёды чытаю на працы. Ды і па службоваму абавязку супрацоўнічаю з «раёнкай. У кожным нумары ёсць нямала талковых матэрыялаў. Люблю чытаць артыкулы «пра жыццё», пра неардынарных людзей. Падабаецца, што ў газеце ўсё сбалансавана. Можна знайсці матэрыялы на самую розную тэматыку: эканоміка, палітыка, культура і гэтак далей. З асабістых пажаданняў — болей пішыце пра  моладзь.