Красавік на Сенненшчыне пройдзе пад знакам суботніка

Распараджэннем старшын Сенненскага  райвыканкама аб’яўлена аб правядзенні ў раёне з 1 па 30 красавіка месячніка па добраўпарадкаванні.

За гэты час належны парадак сенненцы павінны навесці не толькі на асабістых падворках, на тэрыторыі арганізацый, дзе працуюць, але і вакол іх. За кожнай установай горада замацавана тэрыторыя, якую неабходна на працягу года даглядаць і добраўпарадкоўваць. Самы актыўны ўдзел у месячніку прымуць камунальнікі, для якіх добраўпарадкаванне — вытворчая дзейнасць. РУП ЖКГ дапаможа, акрамя таго, вывезці смецце на палігон ТБА тым арганізацыям, што не маюць уласнага транспарту, насельніцтву.

 На ДУ «Сенненскі РЦГЭ» ўскладзена адказнасць за правядзенне шырокай растлумачальнай работы, прыцягненне сенненцаў да важнай справы.