Што ні субота – то кірмаш! На Сенненшчыне прыйшоў час вясенніх кірмашоў

У райцэнтры, гарпасёлку і аграгарадках раёна пройдуць вясеннія сельскагаспадарчыя кірмашы.

У Сянно, Багушэўску і Машканах гандаль будзе арганізаваны 14 красавіка. Жыхары Студзёнкі, Ходцаў, Багданава і навакольных  вёсак будуць мець магчымасць набыць неабходныя тавары 21 красавіка. У Полымі, Нямойце, Янове кірмашы адбудуцца 28 красавіка.

 І гараджане, і вяскоўцы змогуць купіць капусту, моркву, буракі, цыбулю і іншую вырашчаную ў раёне гародніну. Пакупнікам будзе прапанавана насенная бульба. Спецыяльна для рэалізацыі на кірмашах райспажыўтаварыствам закуплены ў Лужаснянскай сортадоследнай станцыі са­джанцы пладовых дрэў і ягадных кустоў. Будуць таксама прадавацца мінеральныя ўгнаенні і плёнка для парнікоў і цяпліц.

 Гандлёвыя рады кірмашоў прадставяць шырокі асартымент велікоднай прадукцыі і прамысловых вырабаў.

 Таццяна Буракова.