Лідар жніва з ААТ «Бяленева»
Уладзімір Кулік, механізатар ААТ «Бяленева», з самага пачатку ўборачных работ — за штурвалам камбайна КЗС-1218. Спачатку абмалочваў насеннікі ранніх злакавых траў, потым абжынаў палеткі зерневых культур. На пачатку тыдня, на ўласным яго рахунку значыўся намалот больш за 100 тон збожжа і 10,2 тоны насення траў. Больш зерня намалаціў толькі Аляксандр Мацкевіч. Затое ён не ўдзельнічаў ва ўборцы насеннікаў траў.
Уладзімір Кулік працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве адносна нядаўна. У Бяленева механізатар пераехаў з Шынкава, пасля рэарганізацыі мясцовай гаспадаркі. За непрацяглы час сваёй някідкай працай, глыбокім веданнем тэхнікі механізатар паспеў заваяваць аўтарытэт сярод калег і спецыялістаў. Свой камбайн, на якім ён працуе не першы год, падрыхтаваў за некалькі дзён, выконваючы пры гэтым іншыя работы на замацаваным трактары.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Кулік, камбайнер ААТ «Бяленева» перад выездам у поле.