Навіны Віцебшчыны адным абзацам

  • Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Пазняка Аляксандра Рыгоравіча старшынёй Полацкага гарвыканкама.
  • Старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама прызначаны Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч, які раней займаў пасаду галоўнага саветніка старшыні аблвыканкама.
  • Традыцыйная міжнародная выстава-канферэнцыя «Энергазберагаючыя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы» прайшла ў канцэртнай зале «Віцебск» абласнога цэнтра.
  • Ураган «Нікалас» добра прайшоўся па Віцебшчыне. Без электрычнасці засталіся 159 населеных пунктаў, былі адключаны 25 ліній электраперадач, 16 фермаў, 300 трансфарматарных падстанцый. Найбольш ад стыхіі пацярпелі  Пастаўскі, Докшыцкі і Бешанковіцкі раёны.
  • Па запрашэнні абласнога аддзялення Беларускага фонду міра ў  Віцебскім раёне пабывала дэлегацыя мінскага міжнароднага жаночага клуба, які быў створаны пры дыпламатычным корпусе прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі. Госці пабывалі на экскурсіі па Віцебску, наведалі  музей-сядзібу Ільі Рэпіна. Галоўнай мэтай наведвання стала сустрэча з калектывам і выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулка ў аграгарадку  Бабінічы. Госці падаравалі сацыяльнай установе камп’ютар з прынтэрам, мікрахвалевую печ, кніжкі.
  • На свінагадоўчай ферме ў Талачыне, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, адбыўся пажар. У агні загінула 160 парасят узростам ад 1 да 3 месяцаў. Урон  папярэдне ацэньваецца ў 30 млн рублёў.