Родам з Чашніччыны, на карысць Сенненшчыны

Механізатар Ігар  Махроў на МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6 у гэтыя дні заняты на сяўбе. Родам з Чашніцкага раёна, хлопец вось ужо чацвёрты год працуе ў ПУСП «Дружбінец». Ігар Анатольевіч разумее, што вельмі многае залежыць  ад яго работы. З вялікай адказнасцю адносіцца да выканання планавых заданняў.  Выконвае па дзве і больш дзённыя нормы выпрацоўкі.

На здымку:  механізатар ПУСП «Дружбінец» І. Махроў.

Тэкст і фота Ларысы Мукамолавай