Сенненская соцслужба: 25 гадоў на службе людзям

25-гадовы юбілей службы сацыяльнай дапамогі на даму сенненскія сацработнікі адзначылі ў Багданаўскім сельскім клубе. У зале сабраліся тыя, хто калісьці стаяў ля вытокаў стварэння аддзялення на Сенненшчыне, першыя яго супрацоўнікі: В.Якубовіч, Г.Альшэўская, С.Асадчая, Л.Суконкіна, А.Кавалёва, А.Квашко, І.Іванова. Усе ветэраны атрымалі кветкі і памятныя сувеніры. З двух чалавек у 1987 годзе аддзяленне сёння вырасла да 76. Сярод іх нямала людзей, адданых сваёй гуманнай прафесіі. Сведчаннем таму сталі ўзнагароды. Так, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Сенненскага ТЦСАН Т.Вярцінская атрымала Ганаровую грамату ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. Сацработніцам І.Садоўчанка і С.Кізіменка былі ўручаны Падзякі ад таго ж упраўлення. Свае віншаванні адрасавалі дырэктар ТЦСАН Т.Смірнова, в.а. начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама А.Паўлоўскі. Музычны падарунак падрыхтавалі калектывы мастацкай самадзейнасці Багданаўскага клуба: вакальны гурт «Багданачка», дзіцячы харэаграфічны гурток, дуэт жыхарак в.Запруддзе З.Васілёнак і Ж.Васілёнак, а таксама зборны калектыў у складзе супрацоўніц упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, ТЦСАН.

Вольга Бандарэвіч.