На свінакомплекс саўгаса імя Машэрава Сенненскага раёна завезена партыя свінаматак у колькасці 160 галоў

_1_~1 Праз 45 дзён, па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Алега Хадорыка, біялагічная проба павінна даць адказ на галоўнае пытанне — ці будзе адноўлена на Сенненшчыне свінагадоўля ў прамысловым аб’ёме? А пакуль што на комплексе і вакол яго прыняты ўсе належныя меры па захаванні неабходных ветэрынарных нормаў.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.