В Беларуси решением правительства введен полный запрет на  посещение лесов

 У Беларусі рашэннем ураду ўведзена поўная забарона для наведвання лясоў. Прычына таму — высокая пагроза ўзнікнення пажараў у сувязі з працяглым перыядам адсутнасці ападкаў.

 Аляксандр Паўлаў, намеснік начальніка аператыўнага аддзела Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ўдакладняе: поўная забарона наведвання лясоў мае на ўвазе нават забарону для прагулак, адпачынку на ўлонні прыроды. Нельга ўязджаць у лясы на транспартных сродках за выключэннем службовых.

 За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, забароны на наведванне лясоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Парушальнікі могуць атрымаць папярэджанне альбо штраф у суме да 25 базавых велічынь.

 Увядзенне забароны на наведванне лясоў — часовая мера, накіраваная перш за ўсё на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці і, зразумела, ляснога фонду. А таму эколагі просяць жыхароў Беларусі з разуменнем аднесціся да сітуацыі, што склалася ў прыродным асяроддзі краіны.