Губіць сенненцаў вада + алкаголь

  Днямі ахвярамі вады ў Браслаўскім раёне сталі адразу тры дзяўчынкі са шматдзетнай сям’і 3, 6 і 8 гадоў ад роду. Іх цельцы былі знойдзены ў катлаване непадалёк ад царквы  Друі.  

 Панесла страты Сенненшчына.

30 чэрвеня ў рацэ Серакаратнянка ўтапіўся грамадзянін Б. Падобнае няшчасце здарылся і з пенсіянерам з Аўчынкава. У катлаване вёскі Рамшына захлынуўся дваццацішасцігадовы юнак. Усе знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

 Па вобласці ахвярамі вады сталі ўжо дзесяткі чалавек. Невыпадкова, што Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам выпрацаваны і зацверджаны Комплекс мер па зніжэнні гібелі людзей на вадзе на 2011-2015 гады. Адзін з пунктаў дакумента тычыцца і работы органаў Міністэрства  ўнутраных спраў. У прыватнасці, міліцыя павінна забяспечыць дзяжурства ў месцах масавага адпачынку насельніцтва ля вады. Прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці асоб, якія ў стадыі алкагольнага ап’янення або пад уздзеяннем наркатычных рэчываў знаходзяцца ля вадаёмаў, а таксама за распіццё алкагольных напояў у зонах адпачынку.

 Рашэннем райвыканкама ад 12 красавіка гэтага года забаронены лоў рыбы ў зонах адпачынку, прыняты іншыя заканадаўчыя акты,  накіраваныя на бяспеку людзей у месцах масавага збору, у тым ліку і на вадаёмах.

 Асаблівай увагі пры адпачынку на вадаёмах патрабуюць дзеці, хаця практыка пацвярджае  зваротнае. Колькі разоў даводзілася бачыць такую карцінку: дзеці, прадастаўленыя самі сабе, боўтаюцца ў вадзе, а тыя бабулі ці дзядулі, якія іх сюды прывялі, бесклапотна бавяць час у кампаніі сабе падобных метрах у ста ад берага. Каб надарыцца бядзе­, дастаткова некалькі секунд. Ці паспее той дарослы, які ў адказе за лёс дзіцяці, папярэдзіць яе? Дзіцяці павінна пастаянна знаходзіцца ў полі зроку.

 Нясчасце можна папярэдзіць, выконваючы элементарныя правілы паводзін на вадаёме. Калі вы не ўмееце плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса. Пры няўпэўненым плаванні плывіце ўздоўж берага або ў накірунку да яго.

 Недапушчальна заходзіць у ваду і купацца ў стане нават лёгкага ап’яненя.

 Не заплывайце за буі і іншыя знакі, што абазначаюць межы заплыву, не ўзбірайцеся на папераджальныя знакі. Нельга скакаць у ваду з лодак, прычалаў, іншых збудаванняў, а таксама ў месцах, дзе невядомыя глыбіня і рэльеф дна. Забараняецца сядзець на борце лодак, пераходзіць з месца на месца, калі плаўсродак рухаецца. Вельмі небяспечна плаваць на аўтакамерах, надзіманых матрасах і г.д. Пазбягайце розных забаў на вадзе, што могуць прывесці да няшчасця (ныркі з захопамі і інш.). Не падавайце ілжывых сігналаў, трапіўшы ў моцнае цячэнне, плывіце па яму, набліжаючыся да берага.

 Вось такія асноўныя і няхітрыя праві­лы могуць захаваць вам, вашым родным і блізкім жыццё. Калі дарослы можа адэкватна ацэньвацць складаную абстаноўку, то дзеці губляюцца ў ёй, а часцей за ўсё нават не ўяўляюць, якой небяспецы падвяргаюць сябе. Ім — самая пільная ўвага.

 Са слоў старшыні раённага таварыства выратавання на вадзе­ Уладзіміра Станкевіча

запісаў Міхаіл БЯЛОЎ.