У райаграсэрвісе намалацілі 1000 тон збожжа
Камбайнеры ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс” першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Здарылася гэта ў сераду. Тон у спаборніцтве, як і летась, задае экіпаж Сяргея Сухвала. Малады камбайнер на пару са слесарам Дзянісам Астаповічам на свой асабісты рахунак запісалі 250 тон збожжа без уліку намалочанага рапсу і насення траў. Рэцэпт поспеху просты: надзейна падрыхтаваная машына, яе штодзённы тэхнічны догляд і праца – на колькі дазваляе надвор’е.
Гэтак жа ўпэўнена распачаў працу на жніве Аляксандр Сухвал, які заняты на адвозцы зерня. На сваім 20-тонным МАЗе ён перавёз амаль 500 тон збожжа.
— Машына тэхнічна спраўная. Кузаў аўтамабіля і прычэп загерметызаваны. Так што давязём зерне без страт, — гаворыць Аляксандр Сухвал.
ысокапрадукцыйнай працы братоў дапамагае сямейная падтрымка і ўзаемадапамога. А яшчэ, спакойнае, узважлівае стаўленне да капрызаў надвор’я, перабояў у забеспячэнні палівам. Усё, што вырашчана, будзе ўбрана, упэўнены браты.
Аляксандр ЛАЗЮК.
На здымку: браты Сухвалы і Дзяніс Астаповіч (у цэнтры).
Фота аўтара.