З КЛОПАТАМ АБ ПАЖЫЛЫХ

3+У канцы мінулага тыдня ў Сянно прайшоў рэспубліканскі семінар на тэму: «Арганізацыя работы па аказанні сацыяльнай падтрымкі ветэранам, інвалідам і пажылым грамадзянам на базе ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці».

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, іншыя прадстаўнікі ўлады рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
З гісторыяй і сучаснасцю Сенненшчыны гасцей раёна пазнаёміў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік. Сярод іншых на семінары было разгледжана пытанне аб сістэме ўзаемадзеяння органаў улады ўсіх узроўняў па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў, пажылых грамадзян і інвалідаў у раёне. З інфармацыяй выступіла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.
Адбыўся парад прэзентацый работы аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Віцебскай вобласці.
Удзельнікі семінара наведалі аддзяленні Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна: дзённага знаходжання для інвалідаў у г.Сянно і кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Багданава, Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У канцы сустрэчы прайшоў круглы стол, на якім былі падведзены вынікі семінара.
Больш падрабязны матэрыял пра мерапрыемства чытайце ў наступных нумарах «ГС».
Таццяна Буракова.
На здымку: Аляксандр Румак з удзельнікамі парада прэзентацый.