ГАСПАДАРКАМ ТРЭБА НАРОШВАЦЬ ТЭМПЫ ЗЯБЛЕВАГА ВОРЫВА
ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама аб ходзе зяблевага ворыва па стану на 19 кастрычніка 2010 года
Назва гаспадаркі План(га) Узарана(га) да 2009г. (га)
“Ульянавічы” 1129 545 +380
“Белая Ліпа” 897 453 +293
“Сінягорскае” 1241 363 +101
“Дружбінец” 1447 1044 +411
“Пурплева” 991 282 -74
“Студзёнка” 815 361 +11
“Кругляны” 1090 523 +256
“Бяленева” 1207 485 +258
“Ясная зара” 828 543 +168
“Літусава” 879 343 -22
“Полымя” 1253 425 +45
імя Данукалава 1084 410 +95
імя Гараўца 1815 358 +37
імя Машэрава 1270 1296 +672
РАС 1048 1113 +592
Сенненскі
льнозавод 419 569 +342
Багушэўскі
льнозавод 271 337 +241
ВДМС 302 306 +62
ПА РАЁНЕ: 17986 9756 +3868
На календары — другая палова восені. Асноўныя работы ў полі завершаны. Але сельскагаспадарчая тэхніка, па-ранейшаму, працуе на нівах: уносяцца ўгнаенні пад ураджай наступнага года, вядзецца зяблевае ворыва. Тэмпы работ даволі высокія, ва ўсякім разе, у большасці гаспадарак вышэйшыя, чым летась. Ад мінулагодняга графіка нязначна адстаюць механізатары сельгаскааператываў «Пурплева» і «Літусава». Толькі невялікае апераджэнне ёсць у СВК «Студзёнка» і КУСГП імя Гараўца.
І ўсё ж тэмпы работ на ворыве трэба нарошчваць. У названым вышэй унітарным сельгаспрадпрыемстве з запланаванай плошчы ворыва не ўзнята яшчэ амаль 1500 га. А трэба ж раўняцца на заданне, даведзенае аблсельгасхарчам, якое кантралюецца спецыялістамі райсельгасхарчу. У цэлым для раёна яно складае 28 тыс. га, што амаль на 10 тысяч га больш, чым меркавалі ўзараць спецыялісты гаспадарак. Справа ў тым, што кіраўніцтва вобласці ставіць задачу рэзка павялічыць на Віцебшчыне вытворчасць зерня.
— Тэмпы зяблевага ворыва трэба нарошчваць яшчэ і таму, што ўздым глебы будзе тым больш адпавядаць тэхналагічным патрабаванням, чым раней работы праведзены. Былі гады, калі мы аралі ў канцы лістапада, але кожны аграном разумее, што аддача ад такога ворыва вельмі нізкая, — лічыць Тамара Бурдо, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу.
Тэмпы ворыва можна нарошчваць. Сёлета гаспадаркі раёна атрымалі 17 энерганасычаных трактароў: 15 — маркі «Беларус-3022» і 2 — «Беларус -1221». Паскорыць работы можна і за кошт умела арганізаванай, у тым ліку ў дзве змены, работы тэхнікі на ворыве.
Л.Іўеў.