4 лютага ў Сянне пройдзе зімовая спартакіяда

Skier4 лютага  пройдзе зімовая спартакіяда. Прыняць удзел у ёй арганізатары запрашаюць каманды працоўных  калектываў і сельсаветаў.

У праграму спартыўнага свята ўключаны лыжная эстафета, гіравы і стралковы спорт, перацягванне каната. У склад каманды могуць уключацца не толькі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, але і былыя работнікі-пенсіянеры. Спартыўны гонар сельсаветаў могуць абараняць яго жыхары ці работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, юрыдычны адрас якіх зарэгістраваны на тэрыторыі сельсавета.

Кожны ўдзельнік спартакіяды мае права выступіць толькі ў адным відзе праграмы. Выключэнне зроблена для спаборніцтва па перацягванні каната. У ім могуць паў­дзельнічаць члены каманды, што выступалі ў іншых відах праграмы.

Пераможцы будуць вызначацца асобна сярод каманд працоўных калектываў і сельсаветаў. Яны атрымаюць кубкі. Прызёраў у агульнакамандным заліку ўзнагародзяць дыпломамі, як і асобных членаў каманд, што ўзнімуцца на п’едэстал у індывідуальным заліку.

Зімовая спартакіяда праводзіцца штогод дзеля прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення жыхароў Сенненшчыны да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам.

Наш кар.